Жыхароў Лідчыны просяць паведамляць пра "падазроных, апранутых у камуфляж"
Аляксандр Вярсоцкі
Старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі заклікаў мясцовых жыхароў быць пільнымі. "Звяртаюся да лідчан: калі бачыце ў сваім населеным пункце, на сваёй вуліцы людзей, якіх раней не сустракалі, падазроных, апранутых у камуфляж, паведаміце пра гэта ў міліцыю", — цытуе яго словы раённая газета. Нібыта такім чынам удасца прадухіліць "тэрарыстычныя акты".
"Тое, што паказваюць па тэлебачанні ці распавядаюць у СМІ пра экстрэмісцкія фармаванні, — праўда", — спрабуе пераканаць землякоў Вярсоцкі. Відаць, ён валодае інфармацыяй, што прапагандзе не вераць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.