Жыхары Суджы: "Мы молім вас аб пагадненні, каб мы маглі з'ехаць, калі ласка"

Суджа

Суджа / AP / Scanpix / LETA

Жыхары захопленай УСУ Суджы хаваюцца ад абстрэлаў у падвалах і просяць паказаць прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну здымкі горада, піша Meduza са спасылкай на The Washington Post.

Паводле назірання журналістаў, моцныя разбурэнні і сляды абстрэлаў у горадзе відаць толькі ў цэнтры. Па словах карэспандэнтаў амерыканскага выдання, прыкмет марадзёрства або жорсткага абыходжання з грамадзянскім насельніцтвам з боку УСУ яны не ўбачылі.

Да пачатку наступлення УСУ ў Суджы жыло каля 5 тысяч чалавек. Цяпер там засталося каля 100 чалавек, і ў асноўным гэта пажылыя людзі. Многія з іх вымушаныя хавацца ў падвалах ад абстрэлаў. У горадзе арганізавалі раздачу гуманітарнай дапамогі, вады і медыкаментаў.

Тыя жыхары горада, якія пагаварылі з журналістамі, просяць іх дапамагчы грамадзянскаму насельніцтву выехаць на падкантрольную Расіі тэрыторыю вобласці.

"Мы просім вас аб якім-небудзь пагадненні, каб мы маглі адсюль з'ехаць, калі ласка", — прыводзіць выданне словы адной са сваіх суразмоўніц.

Другая 65-гадовая жыхарка горада просіць журналістаў сфатаграфаваць "нашу Суджу" і адправіць фота Пуціну.

Іншая жанчына, звяртаючыся да ўкраінскіх вайскоўцаў, сказала: "Няхай Пуцін дамовіцца з вашым Зяленскім. Мы сапраўды хочам нейкага пагаднення, хлопцы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі