“Жыроўка” ў Беларусі падаражае на 8%
Плата за камунальныя паслугі ў Беларусі падаражае на 8% ужо ў верасні. Гэта звязана з індэксацыяй тарыфаў, якія субсідзіруюцца дзяржавай. Індэксацыя прайшла ў Мінску, а таксама ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях.
Вось што Еўрарадыё паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю:
“Кожны тарыф, пасля папярэдняй індэксацыі 1 сакавіка, цяпер вырас яшчэ на 8%”.
У падаражанне ўваходзіць і ранейшы рост тарыфаў на газ і цеплазабеспячэнне. Пасля студзенскага падаражання уласнікі жылля пакрывалі 64,8% платы за жыллёва-камунальныя паслугі.
Колькі жыхары будуць пакрываць пасля сёлетніх падаражанняў, пакуль не падлічвалі.