Злачынцу, які патапіў дзяўчыну ў Ваўкавыскім раёне, злавілі ў Адэсе
Падазраваны ў забойстве 23-гадовай дзяўчыны ў Ваўкавыскім раёне, затрыманы ў Адэсе, паведамляе сайт Таймер. Заяву пра знікненне дзяўчыны 17 чэрвеня напісалі яе бацькі. На наступны дзень яе цела знайшлі ў рацэ Рось. Яна была з палімерным мяхом на галаве і абматаная ланцугом. Злачынцу знайшлі ў Адэсе, куды ён уцёк, незаконна перасекшы беларуска-украінскую мяжу. Цяпер вырашаецца пытанне пра яго экстрадыцыю.