Мільярды на індыйскія вяселлі і дамаганні па службовым абавязку — #ІхНоравы
Замежныя навіны
У Індыі пачынаецца чарговы вясельны сезон, на якім улады маюць намер максімальна падзарабіць. Пакуль будучыя маладыя рыхтуюцца да сваіх прыгожых вясельных цырымоній, у іншай частцы планеты разгараюцца скандалы.
Так, вядомага нямецкага тэлевядучага абвінавачваюць у дамаганнях проста ў час інтэрв'ю, а мільярдэра Ілана Маска ў чарговы раз "злавілі" на крадзяжы.
Тым часам у сталіцы Чэхіі плануюць адмяніць алкатуры па барах.
Больш падрабязна пра ўсё гэта чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".
Індыйскія вяселлі
Чарговы вясельны сезон пачынаецца ў Індыі. Па звестках Канфедэрацыі гандлю, ён прынясе эканоміцы краіны больш за 70 мільярдаў долараў.
Алкатурызму — гамон?
Улады Прагі могуць забараніць так званыя pub crawls — прагулкі турыстаў з бара ў бар, арганізаваныя спецыялізаванымі агенцтвамі.
Асноўная прычына — звароты мясцовых жыхароў, якія скардзяцца на шумныя п'яныя кампаніі.
Яшчэ адной праблемай, на думку муніцыпалітэта, з'яўляецца нанясенне шкоды рэпутацыі чэшскай сталіцы з прычыны тых жа п'яных кампаній, якія перамяшчаюцца па горадзе.
— Неабгрунтаванае ўжыванне алкаголю і дэструктыўныя паводзіны, звязаныя з наведваннем пабаў, могуць стварыць уражанне адсутнасці культуры ў грамадстве, знізіць пачуццё бяспекі і прывесці да пазбягання такіх месцаў. Гэта можа аказаць негатыўны ўплыў на ўспрыманне муніцыпалітэта турыстамі, патэнцыяльнымі інвестарамі і самімі грамадзянамі, — кажуць чыноўнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.