Змагаемся з восеньскім дэпрэсняком пад “Кубачак кавы”
"Кубачак кавы"
Пачынаем з галоўнага: сябры, беражыце сябе і не падайце ў восеньскую хандру. Нашая калега Марыя пагутарыла з псіхатэрапеўткай Алінай Бычковай пра тое, як перажыць час, калі сонейка становіцца меней і здаецца, што сэнсу ні ў чым няма.
1. Паклапаціцеся пра свой рэжым дня
Пры гэтым неабавязкова класціся строга ў 22:00 — трэба размеркаваць час так, каб яго хапала і на працу, і на адпачынак.
Дарэчы, на гэтым тыдні нас парадавала навіна пра тое, як пра адпачынак клапоцяцца ў Ісландыі. Вы чулі, што ў іх уводзяць чатырохдзёнку? Нашая калега разбіралася, ці магчыма паўтарыць гэты прывабны эксперымент у Беларусі.
2. Харчуйцеся збалансавана і не прапускайце прыёмаў ежы
Тое, што і як мы ямо, уплывае на нашае самаадчуванне і настрой. Радуйце сябе смачнай і карыснай ежай, не забывайце піць ваду.
Ну і тут, вядома, лезуць у галаву думкі пра… цэны. Наш журналіст Дзяніс распытаў розных людзей пра тое, як яны эканомяць. Маці, студэнт і пенсіянерка дзеляцца сваім досведам (напрыклад, кажуць, што мяса ці сала ў мясных крамах на кірмашах звычайна якаснейшае і таннейшае, чым у крамах).
Што далей? Чытайце ў нашай рэгулярнай пятнічнай рассылке "Кубачак кавы". Падпісвайцеся і атрымлівайце кароткі змест тыдня, каб на выходных падтрымаць прыстойны смолток.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.