Зміцер Дашкевіч асуджаны на 2 гады, Эдуард Лобаў — на 4 гады

Суд Маскоўскага раёна асудзіў Змітра Дашкевіча на 2 гады калоніі агульнага рэжыму, Эдуарда Лобава — на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Суддзя Алена Шылько палічыла віну маладафронтаўцаў у "хуліганстве" даказанай. Нагадаем, пракурор учора папрасіў пакараць Дашкевіча трыма гадамі калоніі агульнага рэжыму, для Лобава пяцю гадамі ўзмоцненага рэжыму.


Хлопцаў абвінавацілі ў "хуліганстве". Нібыта, 18 снежня мінулага года яны збілі грамадзян Малышава і Савіцкага. Дашкевіч і Лобаў сцвярджаюць, што супраць іх была арганізаваная правакацыя.

Хлопцы, слухаючы прысуд, усміхаліся. Было відаць, што іншага яны і не чакалі. А сваякі Дашкевіча і Лобава, якія знаходзіліся ў залі, плакалі...

Дадзена 10 дзён на магчымасць абскардзіць рашэнне суда.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі