Зміцер Дашкевіч пералічыць беларусам на Данбасе грошы з прададзенай мэблі
Ён плануе перадаваць на гуманітарную дапамогу 25% ад кожнай замовы на мэблю.
Сустаршыня "Маладога Фронту" і прадпрымальнік Зміцер Дашкевіч пачаў са сваёй майстэрняй "Цесляры" збор сродкаў на дапамогу беларусам, якія змагаюцца ў зоне АТА. Як паведамляе Радыё "Свабода", Дашкевіч збіраецца перадаваць на гуманітарную дапамогу 25% ад кожнай замовы на мэблю на працягу жніўня.
Ініцыятар акцыі кажа, што беларусы у зоне Антытэрарыстычнай аперацыі маюць заўсёдную патрэбу ў амуніцыі, леках, харчовым забеспячэнні.Дадатковым стымулам для акцыі Дашкевіча стала тое, што нядаўна да беларускіх байцоў на Данбасе далучыўся яго паплечнік Эдуард Лобаў.
Былы беларускі палітвязень Лобаў стаў добраахвотнікам ва Украіне (відэа)
Напрыканцы жніўня Дашкевіч плануе зладзіць дабрачынны марафон салідарнасці. Падчас яго будуць збірацца грошы для беларусаў, якія ваююць ва Украіне.
Фота: svaboda.org