Зміцер Дашкевіч сыходзіць з "Маладога фронта"

Такую заяву ён зрабіў 2 верасня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Naviny.by. У каментары БелаПАН палітык растлумачыў гэта рашэнне найперш сваім узростам: "Мне 32 гады, і калі ты прыходзіш у арганізацыю, дзе палове людзей 16 гадоў, вы думаеце рознымі катэгорыямі".



Ці пакіне арганізацыю яго жонка Наста, якая цяпер з'яўляецца намесніцай старшыні "Маладога фронта", Зміцер пакуль не ведае.



Дарэчы, падчас анлайн-канферэнцыі Дашкевіч неаднаразова заяўляў пра сваю падтрымку Паўла Севярынца, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Дашкевіч паведаміў, што БХД блізкая яму па поглядах, але ён пакуль не жадае далучацца ні да адной палітычнай структуры ці ствараць сваю.



Таксама Дашкевіч плануе неўзабаве пайсці на біржу працы Заводскага раёна, у якім ён зарэгістраваны. Экс-палітвязень папросіць, каб яго ўладкавалі на працу паводле адукацыі — настаўнікам рускай мовы і літаратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі