Зміцер Дашкевіч: З сённяшняга дня далучаюся да актыўнай дзейнасці
У інтэрв’ю Еўрарадыё былы палітвязень распавядае пра тое, што дапамагала яму за кратамі, пра абставіны вызвалення і пра свае бліжэйшыя планы. (фотарэпартаж)
- Якія ўражанні ад першага дня на волі?
- Я вельмі рады бачыць сваіх сяброў. Гэта самае галоўнае ўражанне.
- Як адбылося вызваленне? Ці былі напярэдадні нейкія намёкі, што Вы хутка выйдзеце на волю?
- Намёкі былі адзіныя – выйсці пасля завяршэння тэрміну. І магу сказаць, што адбылося ўсё даволі нечакана. Прыйшоў на чарговы допыт, а мне сказалі, што ўжо ўсё, трэба ісці дахаты…
- Ці мелі Вы інфармацыю пра тое, што адбываецца на волі?
- Я атрымліваў шмат лістоў, быў падпісаны на дэмакратычныя выданні. Таму больш-менш у курсе самых асноўных падзеяў.
- Што падтрымлівала Вас ўвесь гэты час, што дазваляла вытрымаць гэтыя пакуты?
- Безумоўна, Гасподзь. І вялізная кампанія грамадскай салідарнасці, якая ажыццяўлялася.
- Ці ёсць патрэба паправіць сваё здароўе?
- Не. Я цалкам добра сябе адчуваю. І ўжо з сённяшняга дня далучаюся да актыўнай дзейнасці.
- Вы не думаеце ўзяць на нейкі час адпачынак?
- Не. Я ўжо 16 месяцаў адпачываў. Займацца буду толькі Маладым фронтам.
- Ці змяніліся Вашыя адносіны да палітычнай дзейнасці і наагул да палітычнай сітуацыі?
- Магу сказаць, што мой светапогляд умацаваўся. Усё астатняе засталося такім жа самым.
- Як Вы мяркуеце, ці можна чакаць вызвалення астатніх палітвязняў?
- Вельмі хацелася б у гэта верыць. Хоць сваё вызваленне і вызваленне Мікалая Аўтуховіча я расцэньваю, як палітычную гульню, але як гульню, якая адбываецца, безумоўна, па Божай волі, і дзякуючы вялікаму грамадскаму ціску на рэжым Аляксандра Рыгоравіча.
- Можна сказаць, што гэта нейкая саступка Еўропе?
- Наўрад ці “гарант Канстытуцыі” па сваёй добрай волі памяняе 1,5 гады зняволення на год, як было ў даным выпадку.
Нагадаем, моладзевы лідэр Зміцер Дашкевіч нечакана выйшаў на волю вечарам 23 студзеня. Ён адбываў пакаранне ў Шклоўскай калоніі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Змітру заставалася правесці ў калоніі каля 2 месяцаў.
24 студзеня ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя Змітра Дашкевіча, на якой ён распавёў пра свае планы на будучыню.