Змітра Дашкевіча і Філіпа Шаўрова ў Курапатах таксама затрымалі (відэа)
Міліцыянты затрымалі абаронцу Курапатаў Змітра Дашкевіча, які пратэставаў супраць зносу крыжоў. Пра гэта з месца падзеяў паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Раман Пратасевіч.
Таксама былі затрыманыя Павел Севярынец, Дзяніс Урбановіч, Філіп Шаўроў.
Як паведамлялася раней, зранку 4 красавіка ў Курапатах пачалі зносіць крыжы па перыметры ўрочышча. Па стане на 11:20 рабочыя завяршылі працу. Было знесена некалькі дзясяткаў крыжоў.