Змітра Дашкевіча судзяць за заклік ісці ў Курапаты
Змітра Дашкевіча вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах — за заклік ісці ў Курапаты.
Працэс праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суд вядзецца па-беларуску.
Дашкевіч мяркуе, што яго затрымалі, бо міліцыя пакрыўдзілася на яго словы. А заклік на Курапаты — толькі фармальнасць. Актывіст кажа, што нікога не заклікаў на масавае мерапрыемства.
У сваёй прамове на мітынгу 24 сакавіка Дашкевіч агітаваў прысутных да ўдзелу ў курапацкай варце. Ён казаў, што кожную нядзелю ў Курапатах адбываецца малітва за загінулых.