Знайшліся амаль 100-гадовыя каляровыя здымкі гарадоў Беларусі (фота)
Іх змясцілі на сайце бібліятэкі Кангрэсу ЗША.
Каляровыя здымкі розных мясцовасцяў Беларусі, зробленыя ў 1912 годзе, з'явіліся на сайце бібліятэкі Кангрэсу ЗША. Звярнуў на іх увагу блогер maxim-nm. Ён адзначае, што большасць здымкаў зрабіў фатограф Сяргей Пракудзін-Горскі.
На фота найчасцей адлюстраваны Полацк.
Мост праз Бярэзіну каля Барысава.
Фота: loc.gov