Знайшліся гаспадары сабакі, якога знялі з крыгі на Нёмане
Знайшліся гаспадары сабакі, якога 29 студзеня выратавальнікі здымалі з крыгі на Нёмане. Як высветлілася, маладая сука Міла ўцякла з прыватнага дома на вуліцы Збожжавай, якая знаходзіцца недалёка ад ракі, а потым нейкім чынам трапіла на крыгу і пачала дрэйфаваць разам з ёй, піша Hrodna.life
Гаспадары кажуць, што сабаку меней за год. Калі Міла знікла, яны моцна хваляваліся. Звычайна яна мае вольны доступ да вуліцы і заўсёды вяртаецца дадому, але ў той дзень не прыйшла.
Пасля пошукаў на вуліцы, гаспадары паехалі ў САГ, але там сваю Мілу не знайшлі. На наступны дзень яны вырашылі напісаць валанцёрам у “Адданае сэрца”. Там адразу скемілі, што гаворка ідзе пра Мілу і перадалі яе ўладальнікам.
Дарэчы, у свой час Мілу ўзялі з прытулку для бяздомных жывёлаў. Цяпер гаспадары спадзяюцца, што такіх падарожжаў у яе больш не будзе.