Знешні дзяржаўны доўг Беларусі складае 18,3 млрд долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі складае 18,3 млрд долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі ў студзені 2021-га знізіўся на 0,3 млрд долараў ці на 1,4%. На 1 лютага ён складаў 18,3 млрд долараў, паведамляе Мінфін. За 2020 год знешні дзяржаўны доўг вырас на 8,4%.

У студзені было пазычана 35,7 млн долараў, на пагашэнне крэдытаў ураду Расіі і банкаў КНР пайшло $270,1 млн.

Дзярждоўг Беларусі на пачатак лютага складаў 59,7 млрд рублёў, ён павялічыўся за месяц на 1,9 млрд рублёў ці на 3,3%. Унутраны дзярждоўг склаў 11,6 млрд рублёў, ён павялічыўся за той жа перыяд на 1,8 млрд долараў ці на 17,7%.

Мінфін паведамляе, што ў пачатку гэтага года было размешчана ўнутраных валютных аблігацый для юрыдычных і фізасобаў на 625,9 млн долараў.

Мінфін Беларусі чакае ў першым паўгоддзі 2021-га другі транш расійскага крэдыту — 500 млн долараў, заявіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі