"Зьніч" выпускае дыск пасля трохгадовага перапынку і прэзентуе яго ў Мінску
Беларускія металісты, гурт “Зьніч”, выдаюць чарговы дыск пасля трохгадовага перапынку. Сінгл “Змрок” трапіць у продаж у бліжэйшым часе.
У размове з Еўрарадыё, лідэра гурта Алесь Таболіч распавёў, што ў дыск трапілі 5 песень, сінгл здзівіць прыхільнікаў калектыву новым падыходам да гучання і стылістыкі матэрыялу.
“Там цікавая падача. Мы спалучылі дзве рэчы: фолькавасць (напрыклад, народная песня “Каляда-калядзец”, якую раней выконваў і гурт NRM), а таксама будзе пара змрочных песень і адна новага накірунку а-ля нью-метал”.
Па словах Таболіча, увосень гурт скончыць запіс паўнавартаснага альбома і пасля прэзентацыі з’едзе ў маштабны гастрольны тур па бліжэйшым замежжы.
А вось сінгл “Змрок” музыкі прэзентуюць у сталічным клубе “Рэактар” ужо ў бліжэйшую пятніцу, 3 красавіка, у сталічным “Рэактары”. Падтрымаць беларусаў прыедзе вядомы расійскі гурт “Северные врата”.
Фота: generation.by