Знік апазіцыйны палітычны дзеяч, былы палітвязень Мікалай Статкевіч?
Знік апазіцыйны палітычны дзеяч, былы палітвязень Мікалай Статкевіч. За некалькі дзён да вулічнай акцыі на Дзень Волі ў Мінску, як меркавалася ён, каб не быць затрыманым, перайшоў на нелегальнае становішча. Аднак 25 сакавіка сярод пратэстоўцаў яго не было, хаця Статкевіч планаваў іх ачоліць, браў на сябе адказнасць за акцыю. Не з'явіліся пра яго лёс весткі і ў нядзелю. Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч не атрымала ніякай інфармацыі ні ў КДБ, ні ў МУС. Там сцвярджаюць, што не ведаюць, дзе ён знаходзіцца.
Адамовіч збіраецца падаваць заяву аб знікненні чалавека. Яна падкрэслівае, што Статкевіч не мог збегчы з краіны.