Зніжэнне кошту шэнгенскіх віз залежыць ад беларускага ўраду - Любамір Рэгак

Пытанне аб кошце шэнгенскіх віз у Беларусі залішне палітызуецца. Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Любамір Рэгак.

Паводле яго словаў, “Еўропа гатовая ствараць для беларусаў палегчаны візавы рэжым, але пры пэўных умовах”. Ён падкрэсліў, што зніжэнне кошту шэнгенскіх віз залежыць ад гатоўнасці беларускага ўрада “да паўнавартаснага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам”.

“Да таго часу, пакуль урад будзе грэбаваць сістэмай каштоўнасцяў ЕС – затрымліваць людзей па палітычных матывах, абмяжоўваць свабоду СМІ і г. д. – вельмі цяжка будзе пераканаць еўрапейскіх партнёраў у тым, што Беларусі трэба прадаставіць бонус у выглядзе патанення віз”, заявіў спадар Рэгак.

Нагадаем, з наступнага года кошт шэнгенскай візы будзе абыходзіцца беларусам у 60 еўра.

Адзначым, што з 1 ліпеня 2007 года амбасада Славакіі з’яўляецца мясцовым старшынём ЕС ад імя Партугаліі, а з лістапада 2007 па травень 2008 года будзе старшынстваваць у Радзе Еўропы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі