Зняволеным Гродзеншчыны перадалі тысячу кніг ад пракурораў

Вячаслаў Ігнацік: “Гэта на ўсе ўстановы адкрытага тыпу. Кнігі перадаюцца ў Дэпартамент выканання пакаранняў, а пасля ўжо размяркоўваюцца па месцах. Гэта пераважна мастацкая літаратура, ёсць там класіка, ёсць і сучасная літаратура”.



Кнігі размяркуюць па чатырох месцах утрымання вязняў Гродзенскай вобласці. Гэта ўжо другая такая акцыя, кажа старшы памочнік пракурора.



У 2012 годзе па беларускіх турмах пакаранне адбывалі 38 тысяч чалавек, адзначае Дэпартамент выканання пакаранняў. У Беларусі на 100 тысяч насельніцтва — 381 зняволены, у рэйтынгу ААН па колькасці вязняў гэта 17-е месца.



Фота — belport.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі