Золатавалютныя рэзервы Беларусі ўпалі ніжэй за 7 мільярдаў долараў

У нацыянальным вызначэнні золатавалютныя рэзервы скарачаюцца крыху павольней. За кастрычнік Беларусь згубіла 559,3 мільёна долараў рэзерваў. На 1 лістапада яны складаюць 7 мільярдаў 485,6 мільёнаў долараў у эквіваленце.

У прэс-службе Нацбанка зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў тлумачаць “пагашэннем у поўным аб'ёме знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце”. У тым ліку “пікавымі выплатамі па крэдыце "стэнд-бай" Міжнароднага валютнага фонду". Сапраўды, у кастрычніку Беларусь тройчы пералічала грошы на рахункі МВФ: спачатку $83,9 млн., пасля $99,3 млн., а пасля яшчэ $84,4 млн.

10 кастрычніка ўрад і Нацбанк прынялі план сумесных дзеянняў па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі Беларусі. У кастрычніку-снежні гэтага года дакумент прадугледжвае кансультацыі з МВФ пра крэдыт у рамках новай праграмы. Эксперты мяркуюць, што гаворка можа ісці аб праграме Extended Fund Facility (EFF), якая па параўнанні з праграмай stand-by мае больш працяглы тэрмін крэдытавання з мэтай падтрымкі структурных рэформаў у эканоміцы ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі