Зонд “Касіні” зрабіў фота Зямлі і Месяца з арбіты Сатурна
Зонд “Касіні” зрабіў фота Зямлі і Месяца з арбіты Сатурна. На здымку, які апублікавала NASA, наша планета вельмі маленькая, а яе спадарожніка амаль не відаць. Паведамляецца, што камеры зонда зрабілі яго 12 красавіка. У той момант “Касіні” знаходзіўся ў 1,4 млн кіламетраў ад Зямлі. Атрымліваецца, што мы бачым фота нашай планеты, зробленае ці не з найбольшай магчымай на сённяшні дзень адлегласці.
Фота: jpl.nasa.gov