Зорны тайскі прафесіянал хоча паквітацца з гарадзенскім байцом

Гарадзенскі тайбаксёр Дзмітрый Варац (Гродна, клуб “Булат”) выйдзе ў рынг супраць знакамітага тайца Каапанлека, які правёў ужо больш за 300 баёў.  Сустрэча адбудзецца ў Мілане 11 красавіка.

А ў суботу 28 сакавіка сустракаем Дзмітрыя Варца ў Мінску на чэмпіянаце Беларусі па муай-тай. Нягледзячы на хуткі паядынак з тайскай зоркай, Дзмітрый спаборнічае і тут.

“Шоў “Актагон”, дзе я сустрэнуся з Каапанлекам, адно з самых прэстыжных у Еўропе. Мы без лішніх развагаў далі згоду на гэты бой, хоць сустрэчаў з гэтым тайцам апошнім часам многія пазбягаюць. Падрыхтоўка ідзе па плане. І паядынкі на чэмпіянаце Беларусі насамрэч толькі дапамагаюць мне”, — кажа беларускі баец.

Дзмітрый Варац прагрымеў на ўвесь байцоўскі свет пасля таго, як летась увосень накаўтаваў яшчэ аднаго тайскага прафесіянала Ранграві. Баец дае інтэрв’ю па-беларуску. Яго трэніруе знакаміты спецыяліст у галіне муай-тай Юрась Булат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі