Зрабіць ПЦР-тэст на каранавірус можна ўжо ў трох прыватных лабараторыях

Зрабіць ПЦР-тэст на каранавірус без накіравання доктара можна ў прыватнай лабараторыі / З архіву БЕЛТА​
Зрабіць ПЦР-тэст на каранавірус без накіравання доктара можна ў прыватнай лабараторыі / З архіву БЕЛТА​

Трэцяя прыватная лабараторыя пачала рабіць ПЦР-тэсты на каранавірус, паведамляе TUT.BY. Раней праверыцца без накіравання доктара можна было ў "Інвітра" і "Сінэва". Цяпер рабіць такія тэсты пачала і лабараторыя "Сінлаб".

Кошт паслугі — 51 рубель 11 капеек. Вынік абяцаюць цягам 48 гадзін без уліку выходных.

Нагадаем, у пачатку лютага Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла прыватным лабараторыям і медцэнтрам рабіць ПЦР-даследаванні на каранавірусную інфекцыю — але пры выкананні дзвюх умоў. Па-першае, максімальная цана на паслугу не павінная перавышаць 79,5 рубля. А па-другое, частку тэстаў на COVID-19 прыватныя лабараторыі мусяць рабіць бясплатна — для дзяржаўных арганізацый аховы здароўя. Быў нават агавораны аб'ём: на два платныя тэсты прыватным кліентам павінен прыпадаць адзін бясплатны для дзяржустаноў.

Цана ПЦР-даследавання на каранавірус у лабараторыях сеткі "Сінэва" складае 69,42 рубля на рускай мове, і яшчэ 5,75 рубля просяць за пераклад выніку на ангельскую. У "Інвітра" ПЦР-тэст можна зрабіць за 68,63 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі