ЗША чакаюць беспрэцэдэнтную "газавую вайну" паміж Расіяй і Беларуссю
Амерыканская аналітычная кампанія ESAI (Energy Security Analysis) прагназуе гэтай зімой зрыў паставак расійскага газу ў Еўропу праз тэрыторыю Ўкраіны і Беларусі. У дакладзе кампаніі, як інфрамуе "Хартыя'97", гаворыцца, што цяжкасці, якія адчуваюць Украіна і Беларусь, павялічваюць напружанне ў газавых адносінах. Гэта можа прывесці да прыпынення Расіяй паставак газу як у адну, так і ў абедзве гэтыя краіны.
На думку ESAI, цяперашнія супярэчнасці паміж краінамі нашмат глыбейшыя за папярэднія. Напружанне паміж Расіяй і Беларуссю павялічылася пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі, што ў адносінах паміж дзвюма краінамі ўсё часцей пачынаюць узнікаць спрэчныя пытанні. "Рознагалоссі распаўсюдзіліся на палітычныя і эканамічныя пытанні, уключаючы і энергетыку", — гаворыцца ў дакладзе ESAI.
Амерыканская кампанія не выключае магчымасці разрыву адносін паміж Расіяй і Беларуссю. Гэта, у сваю чаргу, можа прывесці да зрыву паставак нафты і газу ў Еўропу. Як прэцэдэнт згадваецца сітуацыя 2007 года, калі Беларусь усталявала тарыф на транзіт нафты, што паслужыла для Расіі нагодай ненадоўга спыніць пастаўкі нафты.