ЗША хочуць выцягнуць Беларусь з-пад уплыву Масквы і Пекіна? Тлумачыць палітолаг

ЗША хочуць выцягнуць Беларусь з-пад уплыву Масквы і Пекіна?

ЗША хочуць выцягнуць Беларусь з-пад уплыву Масквы і Пекіна? / kommersant.ru

Пра перамовы паміж рэжымам і адміністрацыяй Трампа ў эфіры Еўрарадыё выказаўся гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

— Што мы ведаем на дадзены момант з гэтай публікацыі NY Times? Пра тое, што нібыта амерыканцы дамагаюцца вызвалення палітзняволеных. Усіх палітзняволеных або значнай колькасці, і ў тым ліку вядомых асоб. Потым там гаворка ідзе нават пра спыненне рэпрэсій. Але што такое спыненне рэпрэсій у сістэме каардынат Лукашэнкі? Калі вы яго спытаеце пра рэпрэсіі, ён адразу адкажа, што ніякіх рэпрэсій у Беларусі ніколі не было.

Фрыдман кажа, што тое, што адбываецца, выглядала б лагічна пры ўмове, што цяперашняя адміністрацыя працягвае палітыку адміністрацыі Байдэна.

— Яны падымалі тэму палітзняволеных і дэмакратызацыі Беларусі. Для сённяшняй адміністрацыі гэтыя тэмы мне падаюцца нецікавымі. Якая дэмакратыя, калі Вэнс абрынуўся на ліберальную дэмакратыю ў Еўропе з самай жорсткай крытыкай! Таму я думаю, што беларускія палітзняволеныя іх не асабліва цікавяць. 

Я зыходжу з таго, што тут ідзе гульня, звязаная з асаблівымі стасункамі Беларусі з Расіяй і Кітаем. Магчыма, амерыканцы хочуць паспрабаваць выцягнуць Беларусь з-пад расійскага ўплыву і кітайскага. Для гэтага з Лукашэнкам трэба супрацоўнічаць.

З іншага боку, мяркуе Фрыдман, Лукашэнка ў гэтай сітуацыі дабіваецца пэўнага поля для манеўру. Бо пасля заканчэння вайны ва Украіне ён застанецца сам-насам з Расіяй, а жалезная заслона з Еўропай нікуды не падзенецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі