ЗША патрабуюць зачыніць расійскае консульства ў Сан-Францыска
Дзярждэпартамент ЗША патрабуе зачыніць генконсульства Расіі ў Сан-Францыска, а таксама консульскія аб'екты ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку, піша "Новая газета". Тэрмін закрыцця консульстваў — да 2 верасня.
Сваё рашэнне Злучаныя Штаты абгрунтоўваюць парытэтным адказам на тое, што Расія скараціла колькасць супрацоўнікаў амерыканскай амбасады.
У Дзярждэпе падлічылі, што пасля закрыцця расійскага консульства ў Сан-Францыска кожная з краін застанецца з трыма консульствамі. Амерыканцы адзначаюць, што па колькасці дыпламатычных аб'ектаў застанецца няроўнасць, але ЗША "вырашылі дазволіць расійскаму ўраду захаваць некаторыя з аб'ектаў у спробе спыніць сыходную спіраль у адносінах".
Як паведамлялася раней, 28 ліпеня МЗС Расіі ў адказ на прыняты Сенатам ЗША закон аб санкцыях загадаў скараціць лік амерыканскіх дыпламатаў і тэхнічных супрацоўнікаў, лік якія працуюць у Расіі, да 455 чалавек. Таксама ў амерыканскіх дыпламатаў забралі ўсе склады на Дарожнай вуліцы ў Маскве і лецішча ў Срэбраным бары.
У адказ амбасада ЗША абвясціла, што прыпыняе выдачу неіміграцыйных візаў па ўсёй Расіі з 23 жніўня. Выдача павінна аднавіцца з 1 верасня, але будзе праводзіцца толькі ў Маскве. Ахвярай гэтых мераў сталі беларусы, якім цяпер па амерыканскую візу трэба ездзіць у Кіеў, Вільню ці Варшаву.