ЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратыю ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

ЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратыю ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

19 верасня памочнік Дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працоўных Том Маліноўскі ў межах працоўнай сустрэчы БДІПЧ АБСЕ, якая праходзіць у Варшаве,  правёў прэс-брыфінг, прысвечаны вынікам выбараў у Дзярждуму РФ.

Маліноўскі падкрэсліў: у БДІПЧ АБСЕ прыйшлі да высновы, што выбары ў расійскі парламент былі добра арганізаваныя. У той жа час мелі месца парушэнні свабоды слова, а таксама перашкоды ў рэгістрацыі палітычных партый і кандыдатаў. Такім чынам апазіцыйным партыям і кандыдатам надалей застаецца вельмі складана патрапіць у Дзяржаўную думу. А гэта важна, бо дэмакратыя —  гэта ключавы прынцып АБСЕ, і ён цесна звязаны з прынцыпамі бяспекі. Гэта базавыя прынцыпы міжнароднай інстытуцыі: людзі ва ўсім свеце мусяць мець права свабодна выбіраць лідараў і сваю будучыню.

На пытанне Еўрарадыё: ці зменіцца стаўленне ЗША да Расіі, Украіны і Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Злучаных штатах, Том Маліноўскі адказаў:    

“Я перакананы, што грамадзяне ЗША адчуваюць абавязак падтрымліваць лідарства сваёй краіны ў пашырэнні прынцыпаў дэмакратыі і абароны  правоў чалавека ва ўсім свеце.  ЗША будзе абараняць прынцыпы міжнароднага права ва Украіне, а таксама працягне падтрымліваць дэмакратыю ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі