ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць Расіі

ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць Расіі

ЗША абвясцілі пра новыя санкцыі супраць Расіі.

Забараняюцца ўсе новыя інвестыцыі ў расійскую эканоміку. Супраць Альфа-банка і "Сбербанка" ўводзяцца "поўныя блакуючыя" санкцыі. У "чорны спіс" трапляюць дочкі Уладзіміра Пуціна і Сяргея Лаўрова, а таксама Дзмітрый Медзведзеў, Міхаіл Мішусцін ды іншыя чальцы Савету бяспекі РФ. Акрая таго ўводзіцца поўная забарона на выплату Расіяй па даўгах (у тым ліку аблігацыях) у доларах.

Белы дом заявіў, што агулам ЗША заблакавалі больш за 2/3 расійскага банкаўскага сектара. Мяркуецца, што ў выніку заходніх санкцый расійская эканоміка перастане ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых у свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі