ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі

Грамадзянам і кампаніям ЗША забаронена купляць даўгавыя абавязацельствы гэтых банкаў і звязаных з імі юрыдычных асоб, а таксама іх маёмасць на тэрмін звыш 90 дзён. Усе астатнія трансакцыі з гэтымі банкамі дазволеныя.

Таксама ЗША ўвялі санкцыі супраць Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыі Расіі, інфармуе УНІАН. Нагадаем, папярэднія санкцыі супраць Расіі былі ўведзеныя Вашынгтонам 17 ліпеня. Яны распаўсюдзіліся на шэраг кампаній абарончага сектара, а таксама на некалькі банкаў.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што новыя санкцыі зробяць расійскую эканоміку яшчэ больш слабай. Ён нагадаў, што Злучаныя Штаты каардынуюць гэтыя свае захады з ЕС, які ўчора таксама ўвёў новыя санкцыі супраць Расіі. Яшчэ да чарговых абмежаванняў чакалася, што інвестары выведуць з Расіі каля 100 млрд долараў, адзначыў Абама.

Нагадаем, ЗША і ЕС уводзяць санкцыі супраць Расіі з-за яе дзеянняў ва Украіне.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі