ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі
Будаўніцтва другой чаргі "Паўночнага патоку" / EPA
Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі за спробу атруціць апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Джозэф Байдэн падпісаў указ, які дазваляе ўвесці абмежавальныя меры ў дачыненні да расійскіх трубаправодаў, якія выкарыстоўваюцца для экспарту энерганосьбітаў. Канкрэтныя праекты ў дакуменце не згадваюцца.
У той жа час Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыйны спіс, звязаны з будаўніцтвам "Паўночнага патоку-2" — газаправода па дне Балтыйскага мора з Расіі ў Германію.
Ўведзены абмежаванні на экспарт тэхналогій, звязаных з ядзернай і ракетнай галінамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.