ЗША выдзеліць да $30 мільёнаў на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі

Будынак Кангрэса ЗША / РИА Новости
Будынак Кангрэса ЗША / РИА Новости

Камітэт па асігнаванням Палаты прадстаўнікоў ЗША выступіў за павелічэнне аб'ёму міжнароднай дапамогі для грамадзянскай супольнасці Беларусі з 11 да 30 мільёнаў долараў.

У афіцыйнай справаздачы ведамства гаворыцца, што гэтыя сродкі павінны быць накіраваны грамадзянскай супольнасці Беларусі і незалежным СМІ для захавання правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі.

"... Камітэт высока ацэньвае працу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, абаронцаў правоў чалавека, прафсаюзаў і іншых актывістаў, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю і падтрымлівае права беларусаў на свабодныя і справядлівыя выбары і будучыню, вольную ад аўтарытарнага кіравання і злаякаснага ўплыву знешніх сіл", — паведамляецца ў справаздачы і падкрэсліваецца, што камітэт "глыбока занепакоены дзеяннямі ўрада Беларусі, дзе працягваецца жорсткі прыгнёт беларускага народа".

Лёс прапановы Палаты прадстаўнікоў вызначыць галасаванне ў Сенаце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі