Званок Шольца: навошта канцлер Германіі званіў Пуціну і чаго дасягнуў?
Аляксандр Фрыдман
Такое ўражанне, што тэлефонная размова канцлера Германіі Олафа Шольца з Уладзімірам Пуціным стала тым трыгерам, які паўплываў на рашэнне прэзідэнта ЗША, які адыходзіць, наконт дазволу біць углыб Расіі амерыканскімі дальнабойнымі ракетамі. А можа, тая размова і не мела ніякага значэння для рашэння Байдэна. Тым не менш, нежаданне Пуціна, паводле Шольца, размаўляць пра завяршэнне вайны ва Украіне, мусіла паўплываць на веру ў міралюбства Пуціна.
Якія насамрэч мэты пераследаваў Шольц, тэлефануючы Пуціну, і ці мае вынік гэтай размовы дачыненне да рашэння Байдэна? Чаго ад рашэння прэзідэнта ЗША наконт выкарыстання Украінай ракет чакаць Беларусі і беларусам? Ці можа Лукашэнка сапраўды аказацца сярод удзельнікаў мірных перамоў па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.