Звольнена па ініцыятыве наймальніка: універсітэт культуры застаўся без рэктаркі
Звольнена рэктарка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аліна Корбут.
"Па ініцыятыве наймальніка", — пракаментавалі сітуацыю Еўрарадыё ў прыёманай універсітэта. Хто будзе выконваць абавязкі кіраўніка навучальнай установы пакуль не вядома.
Наймальнік Аліны Корбут — Міністэрства культуры, якім кіруе былы рэктар гэтага ж універсітэта Юрый Бондар. Корбут заняла пасаду рэктара акурат пасля прызначэння Бондара міністрам у 2018 годзе. Што стала прычынай звальнення — не зразумела.
"Аліна Корбут — чулы і прыстойны чалавек, які любіць студэнтаў. Калегі казалі, што яна пяменніца нашай геніяльнай рэктаркі Я.Д. Грыгаровіч. То бок гэта выкладчыцкая дынастыя. Перарвалі...", — напісала выкладчыца ўніверсітэта, культуролаг Юлія Чарняўская.
Дарэчы, месяц таму Аліна Корбут пераспявала папулярную сярод моладзі песню Niletto "Любимка" і разам са студэнтамі станцавала пад яе. Падобнай свабоды даўно не было заўважана за кіраўнікамі ўніверсітэта культуры. Паглядзіце гэтае відэа!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.