Звольненым за правал дысцыпліны кіраўнікам не дадуць пасады 5 гадоў

Ён заслухаў справаздачы кіраўнікоў абласцей, міністраў і кіраўнікоў канцэрнаў аб чаканых выніках работы эканомікі Беларусі за студзень-ліпень.

Па словах прэм'ер-міністра, ужо на выхадзе дэкрэт па ўзмацненні адказнасці кіраўнікоў. Ён завізіраваны кіраўніком ўрада ў канчатковай рэдакцыі для падачы Лукашэнку. "Там вельмі жорсткія меры адказнасці кадраў. Тыя, хто будзе звольнены за невыкананне вытворчай, тэхналагічнай, працоўнай дысцыпліны, на працягу як мінімум пяці гадоў не змогуць займаць нават невысокія пасады", — перадае БЕЛТА словы Мясніковіча.

Прэм'ер выказаў занепакоенасць з нагоды інэртнасці, абыякавасці, нават безадказнасці шэрагу кіраўнікоў за выкананне мэтавых задач і паказчыкаў: "Праца з кадрамі праводзіцца дрэнна, адсюль і дэфіцыт ідэй".

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі