Звольнілі загадчыцу літчасткі Магілёўскага драмтэатра — хадзіла на шэсці
З Магілёўскага драматычнага тэатра звольнілі загадчыцу літаратурна-драматургічнай часткі Вольгу Семчанка, перадае "Белсат".
Летась яе судзілі паводле "народнага" артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у маршах пратэсту.
Былы дырэктар тэатра Андрэй Новікаў адмовіўся звальняць дзяўчыну, за што сам паплаціўся пасадаю ў лістападзе 2020 года.
Тыдзень таму, 11 лютага, Семчанка затрымалі на працоўным месцы. Праваабаронцы паведамлялі. што міліцыянтам не спадабаліся белыя і чырвоныя сняжынкі на акне працоўнага кабінета дзяўчыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.