Звязаная з сям’ёй Лукашэнкі кампанія зарабляе на радыё ў Беларусі — "Бюро"

Ці слухае Аляксандр Лукашэнка радыё?

Ці слухае Аляксандр Лукашэнка радыё? / president.ir

Звязаная з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі кампанія зарабляе на радыё ў Беларусі. Яна кантралюе радыёстанцыі "Супер FM" і "Душэўнае радыё", а хутка разам з Упраўленнем справамі Лукашэнкі запусціць "Радыё Шансон", паведамляе "Бюро".

"Радыё Шансон" плануе пачаць кругласуткавае вяшчанне ў РБ з верасня 2024-га. Ліцэнзію на вяшчанне ў сакавіку атрымала прыватная фірма "Музычная частата". Летась яна зарабіла амаль 200 тысяч рублёў чыстага прыбытку (больш як 60 тысяч еўра).

Хто ж стаіць за гэтай даволі паспяховай фірмай? 21% кампаніі знаходзіцца ва ўласнасці Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Упраўлення справамі (канцэртная зала "Мінск"), 30% — у дзяржпрадпрыемства "Дом прэсы", якое належыць Мінінфарму, 49% валодае ТАА "Музычная медыякампанія".

"Музычная медыякампанія" належыць Палацу рэспублікі (30%), Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі і прыватнай кампаніі "АНСЛ прадакшн" (70%). Апошняя запісаная амаль цалкам на Андрэя Урублеўскага (95%) — аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі (сына Аляксандра Лукашэнкі). У 2023-м выручка склала 6,5 млн рублёў (крыху больш за 2 млн еўра).

Мяркуецца, што Урублеўскі выконвае ў "АНСЛ прадакшн" функцыю намінальнага ўладальніка, каб схаваць удзел у ёй жонкі свайго патрона. Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі — Ганны Лукашэнкі (Анны Сергеевны Лукашенко).

Звязаная з сям’ёй Лукашэнкі кампанія зарабляе на радыё ў Беларусі — "Бюро"
buromedia.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі