Зяленскі даслаў Лукашэнку такі самы падарунак, што і Трампу
Уладзімір Зяленскі даслаў Аляксандру Лукашэнку падарунак. Гэта традыцыйная ўкраінская вышытая сарочка, паведамляе svaboda.org. Справа ў тым, што 21 траўня ва Украіне адзначаецца Дзень вышыванкі. З гэтай нагоды Зяленскі вырашыў даслаць сімвалічныя падарункі-вышыванкі "лідарам краін свету" — ЗША, Германіі, Францыі, Канады, Польшчы, Турцыі і г. д.
"Вышыванка — самабытны код нашага этнасу з зашыфраванымі ў арыгінальных арнаментах абярэгамі і сімваламі, — піша ўкраінскі прэзідэнт у далучаным да падарунка лісце. — З адкрытым сэрцам хочам падзяліцца з вамі часткай украінскай гісторыі і аўтэнтычнасці".
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі ўпершыню сустрэліся ў кастрычніку 2019-га ў Жытоміры, дзе праходзіў II Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. У кастрычніку сёлета прэзідэнт Украіны можа прыехаць у Гродна на чарговы такі форум. У лютым ён даў папярэднюю згоду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.