Зяленскі прадставіў лідарам ЕС "план перамогі"

Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль і Уладзімір Зяленскі

Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль і Уладзімір Зяленскі / x.com/CharlesMichel

Уладзімір Зяленскі прадставіў лідарам ЕС "план перамогі". 17 кастрычніка на пасяджэнні Еўрасавета ў Бруселі ўкраінскі прэзідэнт заклікаў не аслабляць санкцыйны ціск на Расію.

"Наша адзінства, ціск на Расію і ўмацаванне Украіны — вось ключы да завяршэння гэтай вайны такім чынам, каб Расія не змагла пачаць яе зноў, — гаварыў у сваёй прамове Зяленскі. — "План перамогі" — гэта мост да паспяховага правядзення другога мірнага саміту. Дапамажыце зрабіць яго рэальнасцю. Ён абароніць не толькі Украіну, але і краіны Балтыі, Паўночную Еўропу, Польшчу і Балканы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі