Зяленскі ўтрымлівае першае месца ў прэзідэнцкім рэйтынгу, Парашэнка — другі

Зяленскі ўтрымлівае першае месца ў прэзідэнцкім рэйтынгу, Парашэнка — другі

Шоўмэн Уладзімір Зяленскі ўтрымлівае першае месца ў прэзідэнцкім рэйтынгу ва Украіне, яго назвалі 26,9% апытаных, якія ўжо вызначыліся са сваім выбарам. Дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка выйшаў на другое месца з 17,7%. Юлія Цімашэнка цяпер толькі на трэцім месцы, у яе 15,8%. Вынікі даследавання апублікаваў Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі. Былі апытаныя крыху больш за 2 тысячы рэспандэнтаў у 134 гарадах краіны.

Большасць людзей, якія падтрымліваюць Зяленскага, патлумачылі свой выбар тым, што ён новы твар у палітыцы і не ўваходзіць у сістэму дзейнай улады, 25% падабаецца яго праграма, 30% верасць у яго сумленнасць, 6% імпануе, як ён выканаў галоўную ролю ў серыяле "Слуга народу".

Зяленскаму 41 год. Ён — прадусар, кінаакцёр, сцэнарыст, лідар студыі "Квартал-95". У папулярным серыяле "Слуга народа" выканаў ролю Васіля Галабародзькі, настаўніка гісторыі, які стаў прэзідэнтам Украіны. Трэці сезон мусіць з'явіцца напярэдадні выбараў, але ёсць верагоднасць, што яго могуць прызнаць агітацыяй за Зяленскага.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі