Зяленскі згадаў пагрозы для Украіны на Запарожскім напрамку

Уладзімір Зяленскі атрымлівае справаздачу ад Аляксандра Сырскага

Уладзімір Зяленскі атрымлівае справаздачу ад Аляксандра Сырскага / t.me/V_Zelenskiy_official/

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі згадаў пагрозы для Украіны на Запарожскім напрамку (частка Запарожскай вобласці з 2022-га знаходзіцца пад расійскай акупацыяй). Ён напісаў пра гэта ў сваім тг-канале ў панядзелак пасля размовы з галоўнакамандуючым УСУ Аляксандрам Сырскім. Апошні даў справаздачу па сітуацыі на фронце. Як адзначыў Зяленскі, украінскае кіраўніцтва бачыць пагрозы каля Запарожжа, а "Сілы абароны Украіны кантралююць сітуацыю".

Раней брытанскі часопіс The Economist напісаў, што Расія рыхтуецца да буйнога наступу на Запарожжа (ад горада да лініі фронту каля 30 кіламетраў). У ім могуць задзейнічаць да 130 тысяч расійскіх вайскоўцаў, мяркуе прадстаўнік украінскай выведкі. Але пакуль, як кажуць украінскія вайскоўцы, расіяне не гатовы для ўдару. Немалыя сілы з гэтага напрамку яны вымушана перакінулі ў Курскую вобласць, адкуль па-ранейшаму спрабуюць выціснуць украінскія войскі.

Выданне падкрэслівае, што горад Запарожжа мае стратэгічнае значэнне для Украіны. Гэта адзін з трох апошніх цэнтраў цяжкай прамысловасці ў краіне, і ён "крытычна важны для выжывання Украіны як дзяржавы". Таму не дзіўна, што ідзе сур'ёзная падрыхтоўка да абароны Запарожжа. Вакол горада будуюцца новыя лініі абароны, ствараюцца мінныя палі. 

Як вядома, Расія яшчэ два гады таму аб'явіла пра анэксію ўсёй Запарожскай вобласці, хаця дагэтуль яе не кантралюе. Гэта адна з прычын, чаму расіяне будуць намагацца акупаваць гэты ўкраінскі рэгіён.

Зяленскі згадаў пагрозы для Украіны на Запарожскім напрамку
pravda.com.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі