Зянона Пазняка зноў абралі лідарам КХП-БНФ
Дзясяты з'езд Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ адбыўся ў Мінску 27 красавіка.
Намеснікамі лідара абралі Юрася Беленькага і Сяргея Папкова, перадае Радыё "Свабода". На з'езд сабраліся 124 дэлегаты і шэраг гасцей з розных рэгіёнаў краіны. Яны выслухалі даклад Зянона Пазняка "Пройдзены шлях — новая перспектыва" і павіншавалі воплескамі свайго лідара з 70-годдзем.
Як паведаміў Юрась Беленькі, з'езд прайшоў без журналістаў, бо ў партыі была праблема з атрыманнем памяшкання.
Фота — svaboda.org