З'явілася карта забароненых зон для дронаў на час Еўрапейскіх гульняў

З'явілася карта забароненых зон для дронаў на час Еўрапейскіх гульняў

У сеціве з'явілася карта "забароненых зон", у якіх нельга выкарыстоўваць дроны падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Гэтыя зоны вызначаныя ў адпаведнасці з прэзідэнцкім указам №191 ад 20 траўня. Дакумент вызначае дадатковыя захады бяспекі, у тым ліку забарону на выкарыстанне дронаў на пэўных тэрыторыях.

Цягам двух тыдняў нельга будзе запускаць беспілотнікі над спартыўнымі аб'ектамі і месцамі правядзення спаборніцтваў. Таксама дроны забароненыя ў фан-зонах для заўзятараў і над гатэлямі ды іншымі месцамі пражывання ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў.

Беспілотнікі, якія трапяць у забароненыя зоны, будуць канфіскоўвацца. Міліцыя верне іх толькі пасля 2 ліпеня.

Усяго ў Мінску і ваколіцах вызначаныя шэсць зон з абмежаваннем на выкарыстанне дронаў. У прыватнасці, запускаць іх нельга на праспекце Пераможцаў, у Студэнцкай вёсцы, куды паселяць спартсменаў, побач з "Чыжоўка-Арэнай".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі