З'явілася відэа, як КНДР запускае ракету з цягніка
Вайскоўцы Паўночнай Карэі / birdinflight.imgix.net
У інтэрнэце з'явілася відэа, як ваенныя КНДР запускаюць ракету з чыгуначнага ракетнага комплексу, паведамляе РІА "Новости".
На кадрах відаць, як таварны састаў павольна выязджае з тунэля і спыняецца. Пасля гэтага дах аднаго з вагонаў раскрываецца, і адбываецца запуск ракеты.
КНДР запусціла ракету ў сераду, 15 верасня. Запуск ажыццёўлены ў межах "кантрольных стрэльбавых вучэнняў". Гэта азначае, што КНДР перайшла ад этапу распрацоўкі ракеты да яе выпрабаванняў у вайсковых частках.
Далёкасць палёту паўночнакарэйскай ракеты складае не менш за 750 км, але калі яе запусціць пад іншым вуглом, то яна праляціць і больш за тысячу кіламетраў, сцвярджаюць эксперты.
У будучыні яе могуць усталёўваць на мабільных гусенічных устаноўках або ў пускавых кантэйнерах, якія ўстойліва ўрытыя ў грунт і замаскіраваныя.
Ракету складана выявіць з дапамогай комплексаў СРА, што ўскосна пацвярджаюць вайскоўцы Японіі і Паўднёвай Карэі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.