З'явілася відэа з Прыгожыным у Афрыцы: "Тэмпература +50"
Яўген Прыгожын / Кадр з відэа
З'явілася відэа з Яўгенам Прыгожыным у Афрыцы. "Працуем. Тэмпература +50. Усё як мы любім", — кажа кіраўнік ПВК "Вагнер". Ён не ўдакладняе, у якой менавіта краіне знаходзіцца. Паводле яго слоў, групоўка працягвае "выконваць задачы" ў Афрыцы і папаўняе свае шэрагі.
Пасля "паходу на Маскву" ў канцы чэрвеня некалькіх тысяч вагнераўцаў, іх адправілі ў Беларусь у палявы лагер пад Асіповічамі (перад гэтым усю цяжкую баявую тэхніку яны здалі Мінабароны РФ). Многія пасля паехалі ў адпачынкі, некаторыя перайшлі ў структуры Мінабароны Расіі і зноў трапілі на фронт ва Украіну. Апошнім часам з'явілася мноства версій наконт будучыні ПВК "Вагнер" у Афрыцы, а Прыгожын маўчаў. З'явіліся нават чуткі пра яго магчымую ліквідацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.