З'явіліся падрабязнасці таго, як сілавікі трапілі ў дом кіраўніка Аршаншчыны

З'явіліся падрабязнасці таго, як сілавікі трапілі ў дом кіраўніка Аршаншчыны

Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з кіраўніком Аршанскага раёна, які так абурыў сёння Аляксандра Лукашэнку. Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік Беларусі заявіў, што без яго ведама сілавікі ўварваліся ў дом чыноўніка з яго кадравага рэестра і правялі ператрус. Лукашэнка загадаў старшыню Следчага камітэта Івану Наскевічу правесці праверку і даць "мужчынскую ацэнку" гэтым падзеям.

Па выніках першаснай праверкі стала вядома, што рашэнне даслаць сілавікоў у жылое памяшканне, дзе знаходзіўся старшыня Аршанскага райвыканкама, прынялі "пэўныя службовыя асобы Віцебскай вобласці". Такую фармулёўку перадае БЕЛТА са спасылкай на Адміністрацыю прэзідэнта.

Самое здарэнне адбылося на мінулым тыдні. Па словах кіраўніка Аршаншчыны Леаніда Пянькоўскага, ён прыхварэў і нейкі час не выходзіў на сувязь. У пошуках яго сілавікі і праніклі ў дом, дзе быў аршанскі чыноўнік. "Старшыня райвыканкама ў той момант знаходзіўся па месцы пражывання сваякоў у горадзе Оршы", — кажуць у Адміністрацыі прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі