З'явіўся новы кліп гурта "Ленінград", зняты ў Мінску

Вядомы расійскі гурт "Ленінград" выклаў свой чарговы відэакліп на кампазіцыю "Адпускная". Месцам здымак кліпа быў абраны Мінск, пішуць "Беларускія навіны". Прычым вялікую частку кліпа знялі не ў дэкарацыях, а ў дамах на праспекце Незалежнасці (балкон з відам на Маркса) і на вуліцы Грушаўскай. У дамах захаваўся антураж сярэдзіны мінулага стагоддзя.

Рэжысёрам кліпа стаў Аляксей Сатолін з мінскай кампаніі Partizan Production. Галоўныя ролі ў кліпе выканалі Вадзім Галыгін і Вольга Няфёдава.

Гурт "Ленінград" зняў у Мінску ўжо некалькі кліпаў на свае песні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі