1 чэрвеня Лукашэнка сустрэнецца з віцэ-прэм'ерам Расіі Шувалавым
Аляксандр Лукашэнка сёння ў Мінску сустрэнецца з Ігарам Шувалавым, першым намеснікам Уладзіміра Пуціна, які таксама займае пасаду старшыні Камісіі Мытнага саюза. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта Беларусі піша БелТА. Пакуль што невядома, якія пытанні будуць абмяркоўваць Шувалаў і Лукашэнка. Але цалкам магчыма, што сустрэча на высокім узроўні звязаная з нядаўняй заявай беларускага лідэра пра гатовасць саступіць Расіі кантрольны пакет акцыяў прадпрыемства “Белтрансгаз”.