1 ліпеня ў Беларусі будзе да +34

1 ліпеня ў Беларусі будзе да +34

1 ліпеня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Ападкаў не будзе. Вецер чкаецца ўсходняй чвэрці ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 12-18 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе 19-21 са знакам "плюс". Удзень чакаецца ад +27 па паўночным усходзе да +34 па паўднёвым захадзе краіны. У Мінску прагназуецца 30 градусаў вышэй за нуль. 

У сувязі з высокай тэмпературай паветра сінлптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі