1 траўня ў Беларусі падаражэлі некаторыя маркі цыгарэтаў

1 траўня ў Беларусі падаражэлі некаторыя маркі цыгарэтаў

У Беларусі з 1 траўня даражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў, інфармуе БЕЛТА.

Падаражэюць цыгарэты ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". На 5 капеек стануць даражэйшымі цыгарэты Pall Mall Red, Pall Mall Blue, Pall Mall Silver, Pall Mall Azure (да 2,1 рубля), Pall Mall Superslims Azure, Pall Mall Superslims Violet (да 1,95 рубля), Rothmans Blue, Rothmans Blue+, Rothmans Azure, Rothmans Azure (да 2,25 рубля). Таксама на 5 капеек падаражэюць цыгарэты Luckies Red, Luckies Silver, Luckies Blue — да 2,95 рубля. На тыя ж самыя 5 капеек вырастуць кошты на Luckies Click & Roll, Kent Blue, Kent HD Navy Blue, Kent HD Blue, Kent HD Silver, Kent HD White, Kent Navy Blue, Kent Silver, Kent White — яны будуць каштаваць 3 рублі. Некаторыя віды цыгарэтаў Vogue стануць даражэйшымі на 5 капеек.

За цыгарэты ТАА "Тытунь-інвест" Winston XSlims Green Impulse давядзецца заплаціць 2,75 рубля.

Кампанія "Беларусьгандаль" на 5 капеек падыме кошт цыгарэтаў Kent Mode Blue і Kent Mode Silver — да 2,7 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі