1 верасня па поўдні Беларусі будзе да +20
У чацвер, 1 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні — уначы слабы да ўмеранага, удзень умераны, па паўночным усходзе парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 цяпла. Удзень чакаецца 13-18 вышэй за нуль, па поўдні краіны будзе да +20.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.